Фонд імя Роберта Боша: Гранты на развіццё гарадской прасторы
Фонд імя Роберта Боша прапануе гранты па праграме "Actors of Urban Change", скіраванай на ўстойлівае развіццё гарадской прасторы праз культуру. Прадстаўнікі гарадскіх адміністрацыяў, творцы і дзеячы культуры, а таксама бізнэсоўцы запрашаюцца да міжсектаральнага супрацоўніцтва.
Праграма разлічана на 18 месяцаў, яе ўдзельнікі рэалізуюць інавацыйныя мясцовыя праекты, атрымаюць фінансавую і кансультацыйную падтрымку. Праграма ўключае воркшопы, адукацыйныя сесіі і стажыроўкі ў еўрапейскіх гарадох і скіравана на: лакальнае гарадское развіццё, удзел жыхароў і мясцовых супольнасцей у гарадскіх змяненнях, устойлівую мабільнасць, даступнасць гарадской прасторы і выкарыстанне рэсурсаў, фізічную актыўнасць і г.д.
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 13 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя пра "Actors of Urban Change" і ўмовы падачы заяўкі знаходзіцца тут.
Паводле Bosch-Stiftung.de.