Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях (Мінск)

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях для працы ў Мінску. Тэрмін працоўнага кантракта - 6 месяцаў з магчымасцю працягу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- універсітэцкая адукацыя ў галіне журналістыкі, PR, грамадскіх навук і да т.п.;

- мінімум 3 гады прафесійнага досведу ў камунікацыі, медыя, вяшчанні, PR, арганізацыі прэс-канферэнцый, напісанні прэс-рэлізаў і навін для вэбсайта ці сацыяльных сетак;

- досвед у галіне ўнутранай камунікацыі;

- досвед працы з вытворчасцю прома-прадукцыі (друкаваных матэрыялаў, буклетаў, брашур, інш.);

- досвед у планаванні і менеджменце мерапрыемстваў;

- выдатнае валоданне ангельскай, беларускай і/або рускай мовай.

Вітаецца досвед працы ў ААН ці іншых міжнародных арганізацыях, якія падзяляюць і разумеюць палітыку і каштоўнасці Арганізацый Аб'яднаных Нацый.

Дэдлайн падачы заяўкі для кандыдатаў - 6 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле UNFPA Belarus.