Фінансаванне для вытворчасці відэа на тэму карупцыі (да 8000 еўра)

На працягу года OpenMediaHub - арганізацыя, якая падтрымлівае прафесійную журналістыку ў краінах Еўрапейскага суседства - правядзе некалькі конкурсаў на падтрымку стварэння тэматычнага відэакантэнту. Можна атрымаць фінансаванне да 8000 еўра. Дэдлайн для падачы заяўкі - 31 студзеня.

Першы конкурс заявак ужо абвешчаны - прымаюцца праекты на тэму карупцыі. Якія рэаліі барацьбы з карупцыяй у вашай краіне? Якія значныя наступствы карупцыі і накіраваных супраць яе рэформаў для вашага грамадства? Якую гісторыю вы можаце распавесці пра гэтыя высілкі?

Крыніца: openmediahub.com