Філасофскі клуб ECLAB: Абмеркаванне адказнасці маўклівай большасці (Мінск)

21 чэрвеня 2016 года (аўторак) у прасторы ЦЭХ у Мінску пройдзе сустрэча Філасофскага клуба ECLAB. Тэма сустрэчы-дыскусіі - "Маўклівая большасць: хто нясе адказнасць?".

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні: гісторыя 20-га стагоддзя і гвалт дзяржавы ў адносінах да грамадства, гвалт большасці над меншасцю, нямецкі нацыянал-сацыялізм і трагедыя Халакосту. Мэта дыскусіі - пошук адказу на пытанні: ці існуе ў сучасным грамадстве большасць? хто нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў грамадстве? ёсць лі маўчанне "большасці" паўнавартасным адказам на тое, што адбываецца?

Пачатак сустрэчы - у 18:30. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, ЦЭХ. Падзея на Фэйсбуку. Больш інфармацыі - тут.

Сустрэча праходзіць у межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі мерапрыемстваў (лекцый, экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.

Паводле Eclab.by.