Fialta запрашае валанцёрамі ў Чэхію
Грамадская арганізацыя Моладзевы адукацыйны цэнтр Fialta шукае зацікаўленых кандыдатаў на доўгатэрміновы EVS-праект у Чэхіі.
Калі?
1 лютага – 31 жніўня 2018 года.
Дзе?
Myslibořice (невялікі населены пункт вясковага тыпу), Чэхія.
Каардынатар праекту – арганізацыя Hodina H. У праекце возьмуць удзел валанцёры і валанцёркі з 7 краін: Гішпаніі, Венгрыі, Нямеччыны, Балгарыі, Украіны, Латвіі і Беларусі. Апошні дзень для падачы заяўкі– 1 ліпеня.
Патрабаванні:
• мець грамадзянства і/ці пражываць на тэрыторыі Беларусі;
• узрост – 18-30 гадоў;
• мець жаданне працаваць са сталымі людзьмі;
• гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
• валодаць ангельскай мовай; валоданне чэшскай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.
Абавязкі:
• суправаджэнне сталых людзей і/ці дзяцей з абмежаванай мабільнасцю;
• шпацыры, чытанне, зносіны, арганізацыя вольнага часу сталых людзей з дому дзённага знаходжання, а таксама дзяцей з мясцовай школы;
• правядзенне міжкультурных мерапрыемстваў для мясцовага насельніцтва Diakonie з выкарыстаннем розных методык (выкладанне мовы, падрыхтоўка сувеніраў з тканіны, дрэва і інш);
• падрыхтоўка і правядзенне традыцыйных святкаванняў (дні народзінаў, Вялікдзень і г.д.);
• дэкараванне памяшканняў у залежнасці ад святаў;
• заняткі па развіцці мелкай маторыкі ў сталых людзей;
Мяркуецца, што да ўсіх відаў дзейнасці будуць далучацца і мясцовыя валанцёры. Вітаецца ініцыятыва з боку валанцёраў па арганізацыі ўласных мініпраектаў/мерапрыемстваў.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Таксама арганізуецца базавы курс чэшскай мовы.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас [email protected] з пазнакай “ЕВС, Чэхія”. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з абранымі кандыдатамі і кандыдаткамі для інтэрв’ю праз скайп.
Апошні дзень для падачы заяўкі– 1 ліпеня.
Крыніца: