Фіальта запрашае на свята актывізму - выніковае мерапрыемства праграмы StarToYou!
18 сакавіка 2017 г. Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае на свята актывізму – выніковае мерапрыемства праграмы StarToYou!
Цягам года ўдзельнікі і ўдзельніцы StarToYou займаліся па праграме нефармальнага навучання, змянялі свет, камунікавалі, дзяліліся ідэямі, марамі і ў выніку стварылі шэсць цудоўных адукацыйных ініцыятыў, які зробяць сапраўдны адукацыйны бунт у горадзе!
ГА “МАЦ Фіальта” вырашыла даць усім ахвотным на сваім досведзе спазнаць, якім чынам тры трэнінгі зрабілі са звычайных маладых людзей сапраўдных зорак, і запрашае на мерапрымества абсалютна новага фармату: 3 міні-трэнінгі + сустрэчу з удзельнікамі праектаў: "Па Справе", "Кайстра Рамоны Флаўэрс", "Торба Шоў", "Картон", "Art in Heart", "BULLET JOURNAL".
Літаральна за некалькі гадзін удзельнікі змогуць прайсці інтэрактыўныя методыкі навучання, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, а таксама далучыцца да каманды праекта і разам пацешыцца поспехам. Мерапрыемства адбудзецца 18 сакавіка 2017 г. з 13:30 па 18:00.
Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя. Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная.
Крыніца:fialta.org