Fialta: Клуб нямецкай мовы (Мінск)

Моладзевы адукацыйны цэнтр "Fialta" (Мінск) запрашае ўсіх ахвочых у клуб нямецкай мовы.

Пасяджэнні клубу ладзяцца кожны чацвер у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (вул. Гікалы, 4, Мінск). Пачатак - а 18-й гадзіне.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- валоданне базавымі размоўнымі навыкамі на нямецкай мове;

- наяўнасць білета чытача бібліятэкі (для афармлення неабходны пашпарт, фота і ўнёсак у памеры 2 тыс. бел. рублёў).

Мэта клуба - развіццё і падтрымка ўзроўню валодання замежнай мовай з дапамогай шматлікіх інтэрактыўных методык. Арганізатары маюць стварыць адпаведную атмасферу для камфортнага і прадуктыўнага баўлення часу.

Удзел у клубе бясплатны! Падрабязнасці - тут.

 

Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA".