Fialta: Адукацыйная праграма StartoYou (Мінск)
Моладзевы адукацыйны цэнтр "Fialta" (Мінск) запрашае на праграму "StartoYou". Навучэнцы змогуць ладзіць уласныя ініцыятывы ў сферы адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы. Арганізатары праграмы дапамогуць прыдумаць уласнае мерапрыемства, спланаваць і рэалізаваць ініцыятыву. Удзельнікі набудуць карысны досвед і веды, новых знаёмых. Запрашаюцца кандыдаты 18-30 год, якія яшчэ не знайшлі справу свайго жыцця альбо маюць сумневы наконт абранай прафесіі. Вітаюцца тыя, хто мае ідэі файных праектаў, ініцыятыў ці мерапрыемстваў, але не маюць рашучасці іх рэалізаваць.
Тэрмін навучання - чэрвень 2016 - красавік 2017 года. Прадугледжаны майстар-класы, воркшопы, трэнінгі (мінімум 2 разы на месяц), самастойная праца (пад куратарствам ментараў) над праектамі мерапрыемстваў/ініцыятыў. Удзел бясплатны.
Арганізатары не пакрываюць выдаткі, звязаныя з пражываннем і харчаваннем у Мінску.
Для запісу на адукацыйную праграму "StartoYou" неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected].