Фестываль сельскага бізнесу ў Беларусі «Тутэйшая гаспадарка»

22-23 верасня 2018г. у аг. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 пройдзе Фестываль сельскага бізнесу ў Беларусі «Тутэйшая гаспадарка». Мэта фестывалю: знаёмства з магчымасцямі малога бізнесу ў вёсцы для рэгіянальнага ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца анлайн.

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых органаў улады і кіравання, некамерцыйных арганізацый, грамадскасці, устаноў адукацыі і бізнесу з рэгіёнаў Беларусі.

 

 

 

Мерапрыемствы ў рамках фестывалю:

  1. Семінар-дыскусія «Развіццё інавацыйных пляцовак па навучанні рамяству і прадпрымальніцтву»
  2. Выстава-кірмаш вырабаў рамеснікаў і прадукцыі фермераў
  3. Эка-майстэрнi і майстар-класы для дзяцей і дарослых
  4. Музычна-забаўляльная праграма пры ўдзеле Калодзішчанскага ДК
  5. Фуд-корты і абсталяваная зона для фатаграфій

 

Крыніца: docs.google.com