Фестываль нефармальнай адукацыі: Конкурс "Падзея года"

У межах 5-га Фестывалю нефармальнай адукацыі абвешчаны конкурс "Падзея года". Па выніках конкурса будуць вызначаны галоўныя падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2013-2014 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабовыя, прафесійныя кампетэнцыі ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падзеі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца журы і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:

  1. Прыз глядацкіх сімпатый - яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца з 24 лістапада 2014 года да 17 гадзін 4 снежня 2014 на сайце Adukatar.net.
  2. Прызы экспертнага журы - экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурсу, а таксама ўладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу зможа прэтэндаваць падзея, якая мела найбольшы эфект з пункту гледжання карысці для грамадства.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі заяўленых на падзей з’яўляюцца:

  • грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у рашэнне грамадскай праблемы;
  • прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
  • інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.). (Будзе ўлічвацца, але не будзе з’яўляцца вызначальным крытэрам.)

Арганізатарам конкурса з’яўляецца арганізацыйны камітэт 5-га Фестывалю нефармальнай адукацыі.
Для ўдзелу неабходна да 23 лістапада 2014 года запоўніць анкету. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6-га снежня 2014 года ў межах 5-га Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Падрабязнасці - на сайце.