Фестываль фольк-музыкі «Rajok»
пан, 2019-09-02 09:12
«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў. 14 - 15 верасня, 12.00 - 23.00, Мінск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12.
Праграма фестывалю
14 верасня
- конкурс маладых фальклорных калектываў;
- мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»
- канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;
- сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.
15 верасня
- майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
- дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
- унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
- выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;
- свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray";
- прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
- вечарына народных танцаў.
Крыніца: ulej.by