Фестываль Fashion Idea Festival: адказная мода і свядомае спажыванне (Мінск)

22-23 чэрвеня ў Мінску пройдзе Fashion Idea Festival - праект, закліканы аб'яднаць маладых і крэатыўных удзельнікаў і ўдзельніц моднай супольнасці краіны. Тэма другога сезона - адказная мода і свядомае спажыванне. Фестываль з'яўляецца бясплатным гарадскім мерапрыемствам.Таксама ў рамках фестывалю пройдзе конкурс для пачаткоўцаў дызайнераў New Names Belarus Fashion Week.

Удзельнікамі і ўдзельніцамі конкурсу могуць стаць як дызайнеры/кі, так і стылісты/кі і ўсе тыя, хто плануе звязаць сваю прафесію з модай і дызайнам адзення. Тэма конкурсу - SUSTAINABLE FASHION (свядомая мода)! Пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз - 1000BYN, удзел у BELARUS FASHION WEEK. Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць да 25 траўня на электронны адрас: idea@fashionfestival.by.

Fashion Idea Festival - першы ў Беларусі fashion-фэст, накіраваны на пошук і прэзентацыю маладых талентаў у галіне дызайну і іншых формаў сучаснага мастацтва. Менавіта тут дызайнеры адзення, аксесуараў, фатографы, ілюстратары, стылісты, блогеры і іншыя творчыя каманды, змогуць прэзентаваць свае працы шырокаму колу людзей, не абмяжоўваючыся фарматам і маштабам ужо існуючых мерапрыемстваў.

Крыніца: fashionfestival.by