Фэст «Камяніца» запрашае сацыяльных партнёраў

Асамблея НДА Беларусі запрашае грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы разам зладзіць Пляцоўку сацыяльных актыўнасьцяў на фэсце «Камяніца». Дзясяты юбілейны фэстываль пройдзе 1 верасьня ў Строчыцах пад Менскам. Заяўкі прымаюцца да 26 жніўня 2018.

Пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў – гэта зона фэстывалю, дзе арганізацыі грамадзянскай супольнасьці змогуць прэзэнтаваць сябе, сваю дзейнасьць, знайсьці прыхільнікаў і прыхільніц, валянтэраў і валянтэрак. Зірніце, як падобная пляцоўка дзейнічала на фэсьце “Наш дзень”.

Пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў разьмесьціцца ўздоўж дарогі на шляху да галоўнай сцэны. Там будуць стаяць стэнды арганізацыяў і лекцыйная зона. Зрабіце яркі стэнд сваёй арганізацыі, прынясіце промапрадукцыю, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з наведвальнікамі і наведвальніцамі фэсту.

Крыніца: belngo.info