Фармуецца каманда кансультантаў/к Erasmus+ Youth (Мінск)

«Офіс прасоўвання ініцыятыў» фармуе каманду кансультантаў і кансультантак Erasmus+ Youth. Прапануюць валанцёрскую дамову да канца 2019. Для падачы неабходна запоўніць гугл-форму да 1 сакавіка 2019.

 

 

Што прапануюць:

  • навучанне
  • пакет кансультанта
  • практыку работы міжнародным менеджарам
  • сертыфікат
  • міжнародныя паездкі
  • магчымасць афармлення практыкі для ўніверсітэта


Чаго чакаюць?

  • жаданне вучыцца і развівацца
  • добрае веданне англійскай
  • наяўнасць вольнага часу
  • мабільнасць


У чым будзе заключацца дзейнасць?

  • кансультаванне моладзі аб дзейнасці Erasmus + Youth і Еўрапейскім Корпусе Салідарнасці
  • правядзенне мерапрыемстваў ад "Інфармацыйнага цэнтра Erasmus + Youth у Беларусі"
  • дапамога арганізацыям у атрыманні міжнароднай акрэдытацыі
     

Крыніца: facebook.com