Falling Walls: Навуковая канферэнцыя ў Берліне
8 - 9 лістапада 2014 года ў Берліне адбудзецца навуковая канферэнцыя Falling Walls - штогадовае мерапрыемства, якое прысвечана перспектывам развіцця і дасягненням еўрапейскай навукі. Да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі і асвятлення падзеі арганізатары мерапрыемства запрашаюць зацікаўленых блогераў і журналістаў.
Патрабаванні да кадыдатаў
Удзельнкамі канферэнцыі Falling Walls могуць стаць як прафесійныя журналісты (у тым ліку фрылансеры), так і блогеры, якія маюць трохгадовы досвед працы і асвятляюць у сваіх артыкулах і нататках навуковыя пытанні.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары мерапрыемства пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і дарогу.
Заяўка ўдзельніка падаецца анлайн і уключае ў сябе CV, матывацыйны ліст, два прыклады працы кандыдата (артыкулы, нататкі, аудыё- ці відэаматэрыялы).
Больш падрабязную інфармацыю пра падзею, а таксама форму заяўкі можна знайсці на сайце: www.falling-walls.com
Дэдлайн падачы заявак – 31 ліпеня 2014.
Паводле http://adukacyja.info