Falling Walls Lab - канферэнцыя для таленавітай моладзі (Кіеў)

 

29 верасня 2016 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе канферэнцыя "Falling Walls Lab". Міждысцыплінарны фармат канферэнцыі "для маладых геніяў" мае мэтай даць таленавітай моладзі магчымасць прэзентаваць "прарыўныя" ідэі ў галіне навукі і тэхнікі, грамадскага жыцця, прамысловасці ці бізнесу.

Арганізатары шукаюць:

- маладых геніяў;

- генератараў ідэй і бізнес-мадэляў;

- мысляроў-інаватараў.

Узяць удзел могуць студэнты, прафесары, маладыя прафесіяналы, прадпрымальнікі. Вітаюцца спецыялісты з ступенню бакалаўра, магістранта, доктара.

Канкурсанты мусяць прэзентаваць свой праект за 3 хвіліны і дадаць максімум 3 слайды прэзентацыі. Канферэнцыя скіравана на абмеркаванне інавацый і даследаванняў, што дае магчымасць маладым навукоўцам і вынаходнікам прадставіць свае ідэі, праекты ці ініцыятывы міжнароднай супольнасці.

Аўтар лепшай ідэі паедзе на фінал Falling Walls Lab 2016 у Берлін. Фінальнае мерапрыемства пройдзе 9 лістапада 2016 года.

Кандыдаты на ўдзел мусяць валодаць ангельскай на прасунутым узроўні. 

Дэдлайн падачы заяўкі - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Праект Falling Walls Lab быў заснаваны на сродкі нямецкага ўрада і прадпрымальнікаў на 20-я ўгодкі падзення Берлінскага муру.

 

Паводле KlitschkoFoundation.org, CulturePartnership.eu.