Фаланстэр: Вікіфікацыя ў Дзень ведаў

Моладзевая арганізацыя "Фаланстэр" (Беларусь) сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно (Мінск) і суполкай аматараў кіно "Кінаклуб", а таксама разам з актыўнымі рэдактарамі беларускага сектару "Вікіпедыі" ладзіць лекцыю і майстар-клас па вікіфікацыі.

Мерапрыемства прысвечана Дню ведаў і пройдзе 1 верасня 2015 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску (вул. Свярдлова, 4).

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Пачатак - а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Тэмы лекцыі:

  • Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?
  • Як дадаць свой першы артыкул у "Вікіпедыю"?
  • Якім чынам "Вікіпедыя" можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям і інш.?
  • На якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?
  • Як з дапамогай "Вікіпедыі" палепшыць узровень валодання беларускай мовай?
    Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?
  • Навошта ведаць "вікі-разметку"?
  • Што такое "Вікідапаможнік"?

 

Паводле Falanster.by.