Фаланстэр: Магчымасці электроннага ўдзелу
25 красавіка 2015 года ў межах "Тыдня ўстойлівага развіцця" моладзевае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" ладзіць у Мінску прэзентацыю анлайн-пляцоўкі "Інструмент Удзелу".
"Інструмент Удзелу" - гэта валанцёрскі праект па стварэнні Інтэрнэт-платформы, з дапамогай якой беларускія інтэрнэт-карыстальнікі змогуць абмяркоўваць грамадзянскія рашэнні.
Госці сустрэчы даведаюцца пра сучасныя сусветныя практыкі "электроннага ўдзелу" і шляхі развіцця электроннай дэмакратыі ў еўрапейскіх краінах.
Падчас прэзентацыі праекту прадстаўнікі "Фаланстэра" распавядуць пра працэс стварэння анлайн-платформы, тэхнічныя магчымасці і працу з "Інструментам Удзелу" у сеціве. Удзельнікі сустрэчы змогуць выказаць меркаванні наконт далейшага развіцця валанцёрскага праекту.
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да арганізатараў мерапрыемства на е-мэйл: [email protected].
Паводле Falanster.by.