Fabrica: Стыпендыі для творцаў і дызайнераў (Італія)

Даследчы цэнтр і студыя "Fabrica" (Трэвіза, Італія) прапануе прадстаўнікам творчых прафесій далучыцца да сваёй каманды. Запрашаюцца праграмісты, архітэктары, графічныя дызайнеры, музыкі, пісьменнікі, рэжысёры, фатографы, журналісты, ілюстратары, аніматары.

Арганізатары прымаюць заяўкі кандыдатаў на працягу ўсяго года.

Удзельнікам арганізатары аплочваюць дарогу да Італіі, жыллё ў Трэвіза, абеды з панядзелка да пятніцы, медыцынскую страхоўку. Удзельнікі атрымліваюць таксама месячную стыпендыю на асабістыя выдаткі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 25 гадоў (уключна),
  • веданне ангельскай мовы.

Кандыдаты мусяць запоўніць форму заяўкі (на ангельскай, італьянскай альбо французскай мове), якая утрымлівае:

  • копіі партфоліа,
  • CV,
  • матывацыйны ліст,
  • рэкамендацыйны ліст.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на старонках Fabrica і часопіса Colors на Фэйсбуку.

 

Паводле Adukacyja.info.