EVS: Валанцёрства ў Польшчы
ГА "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" запрашае да ўдзелу ў праектах Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) у Польшчы. Пачатак працы валанцёраў - верасень 2015 года. У EVS-праектах могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі 18-30 гадоў, якія вывучаюць польскую мову і маюць матывацыю да валанцёрства. Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія цікавяцца крэатыўнымі тэхнікамі: маляваннем, музыкай і г.д.
Валанцёраў для EVS-праектаў у сацыяльнай сферы шукае Польская Фундацыя імя Роберта Шумана. Праца валанцёраў будзе звязана з навучаннем дзяцей і дапамогай людзям з інваліднасцю.
Валанцёраў будуць прымаць наступныя польскія арганізацыі:
- Спецыялізаваны дзіцячы садок №245 для дзяцей з парушэннямі зроку ў Варшаве (2 валанцёры, тэрмін 10 месяцаў, EI Reference Number: 2012-PL-51),
- Спецыялізаваны дзіцячы садок №213 (3 валанцёры, тэрмін 10 месяцаў, PIC number: 945041610),
- Спецыялізаваны дзіцячы садок №393 (3 валанцёры, тэрмін 10 месяцаў, PIC number: 944083541),
- Цэнтр дапамогі людзям з парушэннямі зроку каля Варшавы (2 валанцёры, 10 месяцаў, EI Reference Number: 2013-PL-196),
Для ўдзелу ў праекце не патрабуецца валоданне спецыяльнымі навыкамі. Сціслае апісанне дзейнасці валанцёраў падчас праекту можна прачытаць тут. Больш дакладную інфармацыю пра прымаючыя арганізацыі можна знайсці ў базе дадзеных па EI Reference Number ці PIC Number.
Для ўдзелу неабходна да 6 студзеня 2015 года даслаць заяўку і суправаджальныя дакументы (матывацыйны ліст, фота і г.д.) на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "APPLICATION 2015"). Абраныя кандыдаты пасля 15 студзеня 2015 года праз skype/тэлефон будуць запрошаны на інтэрв'ю.
Адпраўляючая арганізацыя - NGO "YEC "Fialta" (кантактная асоба - Alisa Karpovich, [email protected]).
Паводле Fialta.org.