EVS: Валанцёрства ў Лодзі (Польшча)
чцв, 2015-04-09 11:44
Беларусы ва ўзросце 18-30 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў валанцёрскім праекце ў Лодзі (Польшча), які пройдзе з 1-га верасня 2015 года па 31-га ліпеня 2016 года ў межах праекту Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) міжнароднай праграмы Erasmus +.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, адказныя маладыя людзі, якія цікавяцца адукацыйнай дзейнасцю.
Кандыдаты мусяць запоўніць анкету і даслаць яе на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "EVS application <Ваша прозвішча на ангельскай мове>). У межах праекту арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі, забяспечваюць пражыванне і харчаванне валанцёраў.
Дэдлайн - 10 красавіка 2015 года (уключна).
Паводле Ampby.org.