EVS-Валанцёрства ў Гановеры (Германія)
Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" (Мінск) шукае валанцёра, які далучыцца да каманды нямецкай арганізацыі JANUN e.V. і прыме ўдзел у распрацоўцы праектаў па тэме "Адукацыя дзяцей у сферы аховы навакольнага асяроддзя" і планаванні праграм міжнародных абменаў для моладзі.
Валанцёрства ў Гановеры скіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі Германіі, Беларусі і Сербіі.
Тэрмін валанцёрства - са снежня 2016 па лістапад 2017 года.
Удзельнік валанцёрскай праграмы мусіць дакументаваць распрацаваныя адукацыйныя методыкі для далейшай публікацыі на нямецкай ці роднай мове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-30 год;
- жаданне працаваць з дзецьмі і моладдзю;
- эмацыйная ўстойлівасць;
- жаданне працаваць у камандзе;
- інтарэс да экалогіі;
- валоданне нямецкай мовай (пажадана).
Валанцёрства ажыццяўляецца ў межах праграмы Erasmus+, што фундуецца Еўразвязам: арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, медыцынскую страхоўку, візу і праезд.
Кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ і сціслы матывацыйны ліст на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 25 кастрычніка 2016 года. Падрабязней тут.
Крыніца: NGO "Youth Education Centre "FIALTA"