EVS Potential 2.0: Валанцёрства ў Заграбе (Харватыя)

Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "New Faces" запрашае ў Заграб (Харватыя) для ўдзелу ў праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы "EVS Potential 2.0".

Тэрмін валанцёрства - 11 месяцаў. Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў.

Харвацкая некамерцыйная арганізацыя "Life Potential" шукае 2-х валанцёраў спецыялізацый:

- лічбавы маркетынг (праца ў WordPress, Google AdWords, HTML, Photoshop);

- праектны і івэнт-менеджмент (арганізацыя мерапрыемстваў, падтрымка ініцыятыў праграмы Erasmus+ і курсы па развіцці асобы).

Кандыдаты мусяць да 27 сакавіка 2016 года даслаць CV, матывацыйны ліст і запоўненую анкету на электронную скрыню: [email protected]. Абраныя валанцёры пройдуць Skype-сумоўе ў перыяд з 28-га па 31-га сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле LifePotential.org.