Eutopia: Семінар па пермакультуры ў Румыніі

  Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (InMOE) запрашае моладзь на семінар па пермакультуры (вядзенні перманентнай сельскай гаспадаркі) і развіццю мясцовых супольнасцяў. Семінар адбудзецца ў Румыніі з 15 па 21 верасня 2014. У праграму мерапрыемства ўваходзяць воркшопы, трэнінгі і прэзентацыі па наступных тэмах:

  • разумнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі,
  • павышэнне эфектыўнасці на адлеглы тэрмін,
  • развіццё ўласных праектаў.

 Фінансавыя ўмовы ўдзелу - арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 275 еўра, забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Вітаецца невялічкі дабрачынны ўнёсак.

 Апошні дзень падачы заявак – 17 жніўня 2014 года. Анкета падаецца анлайн.

 Патрабаванні да кандыдатаў: узрост больш за 18 гадоў, грамадзянства Беларусі, Украіны, Румыніі, Нямеччыны, Польшчы, добрае валоданне ангельскай мовай, зацікаўленасць тэматыкай семінару.

 Падрабязнасці на сайце.

Паводле adukacyja.info