European Youth Media Days запрашаюць ўдзельнікаў
20-22 кастрычніка ў Бруселі (Бельгія) пройдуць Еўрапейскія моладзевыя дні медыя (European Youth Media Days) – 2015, арганізаваныя Еўрапейскім парламентам у супрацоўніцтве з арганізацыяй European Youth Press, якія будуць прысвечаны тэме свабоды СМІ ў Еўропе і па-за яе межамі.
Заяўкі на ўдзел могуць падаць журналісты ва ўзросце ад 18 да 30 год.
На працягу трох дзён удзельнікі змогуць наведваць майстэрні, палітычныя дыскусіі, практычныя заняткі, пазнаёміцца з працай Еўрапейскага парламента і міжнародных СМІ. Усе маладыя журналісты будуць працаваць над матэрыяламі па тэме семінара для публікацыі ў СМІ па ўласным выбары.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд.
Удзельнікі семінара могуць таксама падаць заяўку на конкурс EYP (European Youth Press) за лепшы журналісцкі матэрыял на тэму свабоды СМІ ў трох катэгорыях: друк, фота і відэа. Тры пераможцы будуць абвешчаны падчас цырымоніі закрыцця EYMD і атрымаюць запрашэнне прысутнічаць на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента ў Страсбургу (Францыя).
Увага! Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня.
Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, скарыстаёцеся гэтай спасылкай.
Крыніца: European Youth Press