Europa Nostra - прэмія ЕС у галіне культурнай спадчыны
Прэмія Europa Nostra / Прэмія ЕС у галіне культурнай спадчыны - узнагарода, якая штогод прысуджаецца за дасягненні ў галіне захавання спадчыны ў Еўропе. Прэмія вызначае працу архітэктараў, рамеснікаў, валанцёраў, экспертаў у сферы культурнай спадчыны, школ, мясцовых супольнасцей, уладальнікаў спадчыны, СМІ.
У 2017 годзе прэміяй будуць адзначаны 30 лепшых праектаў у галіне захавання еўрапейскай культурнай спадчыны. Гран-пры памерам у 10 тыс. еўра атрымаюць да 7-мі лепшых удзельнікаў конкурсу. Таксама прадугледжаны прыз глядацкіх сімпатый.
Намінацыі конкурсу:
- захаванне/кансервацыя;
- даследаванне;
- адмысловы сервіс, які аказваюць арганізацыі ці асобы;
- адукацыя, трэнінгі, інфармаванне.
Падаць заяўку на прэмію Europa Nostra могуць кандыдаты з наступных краін: Беларусь, Украіна, Арменія, Азербайджан, Расія, Ватыкан, Косава, Манака, Андора, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Швейцарыя.
Разглядаюцца заяўкі праектаў, звязаных з наступнымі сферамі:
- Архітэктурная спадчына: асобныя будынкі ці група будынкаў у сельскай ці гарадской мясцовасці.
- Новыя будаўнічыя праекты ў гістарычных раёнах, надбудовы ці змяненні ў пабудове.
- Прамысловыя і інжынерныя збудаванні.
- Культурніцкія краявіды: гістарычнае гарадское асяроддзе і гарадскі краявід, гарадскія плошчы, аблічча вуліц.
- Гістарычныя паркі і сады, інш.
- Археалагічныя мясціны, падводная археалогія.
- Мастацкія творы і калекцыі: калекцыі, якія маюць гістарычнае ці культурнае значэнне, або старажытныя мастацкія творы.
- Лічбавыя праекты ў галіне культурнай спадчыны.
- Нематэрыяльная спадчына: практыкі, рэпрэзентацыі, веды і кампетэнцыі супольнасцей, суполак і асоб, якія прызнаюцца часткай іх культурнай спадчыны.
Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года. Азнаёміцца з умовамі конкурсу, парадамі па ўдзеле і спампаваць форму заяўкі можна тут.
Паводле EuropaNostra.org.