Еўразійская праграма студэнцкіх абменаў Global UGRAID 2016-2017
аўт, 2015-11-24 21:08
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі абвяшчае аб пачатку конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2016-2017 навучальны год. У межах праграмы студэнтам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў прапануецца навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені.
Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 студзеня 2016 года.
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама спасылку на анлайн-анкету можна знайсці тут.
Крыніца: Minsk.USembassy.gov.