Еўрапейскі Тыдзень мабільнасці 2016
сер, 2016-07-20 16:13
16-22 верасня пройдзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці 2016. Арганізатары ажыццяўляюць анлайн-рэгістрацыю гарадоў-удзельнікаў.
Для ўдзелу мэр (або афіцыйны прадстаўнік горада) мусіць падпісаць "Хартыю Еўрапейскага тыдня мабільнасці" і даслаць дакумент нацыянальнаму каардынатару па Беларусі (кантакт глядзець тут).
Мэта мерапрыемства - развіццё ўстойлівай мабільнасці. У Тыдні могуць удзельнічаць любыя гарады, незалежна ад іх памеру.
У межах Тыдня 22 верасня 2016 года пройдзе Дзень без аўтамабіля.
Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле MobilityWeek.eu.
Чытайце таксама:
Топ-5 парад па паляпшэнні гарадской мабільнасці ў Беларусі ад брытанскага эксперта
Як Наваполацк павялічваў мабільнасць сваіх жыхароў