Еўрапейскі парламент аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі Сахарава

Еўрапейскі парламент прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі Сахарава. Праваабаронцы з краін, якія не ўваходзяць у склад ЕС, будуць мець магчымасць прайсці двухтыднёвы курс у Бруселі і Еўрапейскім міжуніверсітэцкім цэнтры правоў чалавека і дэмакратызацыі (EIUC) у Венецыі. Стыпендыя пакрывае выдаткі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 7 студзеня 2019.

У рамках стыпендыяльнай вучэбнай праграмы ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць:

  • паглыбіць свае веды аб еўрапейскіх і міжнародных механізмах па правах чалавека;
  • развіць свой патэнцыял у сферы абароны правоў чалавека і эфектыўнага садзейнічання пазітыўных змен у гэтай сферы;
  • падтрымліваць сувязі з працай Еўрапейскага парламента і працягваць супрацоўнічаць з дэлегацыямі ЕС у сваіх краінах і мн. інш.

 

У рамках Брусэльскай праграмы будзе надавацца ўвага палітыцы і інструментам ЕС, сустрэчам з членамі парламента і НДА ў Бруселі. У Венецыі стыпендыяты і стыпендыятка будуць залічаны ў Венецыянскую школу правоў чалавека EIUC, якая спалучае акадэмічныя навучанне і абмен вопытам.

Асноўныя ўмовы ўдзелу

У кандыдатаў і кандыдатак павінен быць вопыт у правядзенні праваабарончых кампаніяў у НДА ці іншых арганізацыях. Таксама неабходна добра валодаць ангельскай мовай, каб удзельнічаць у дыскусіях, групавых занятках і практычных трэнінгах.

Крыніца: europarl.europa.eu