Еўрапейскі моладзевы форум EYE 2016 (Францыя)
20-21 траўня 2016 года ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу (Францыя) пройдзе еўрапейскі моладзевы форум "EYE 2016".
На мерапрыемстве будуць абмеркаваныя такія тэмы, як перспектывы міру на планеце, барацьба з моладзевым беспрацоўем, шляхі ўстойлівага развіцця Еўропы і да т.п. Удзельнікі "EYE 2016" сустрэнуцца з еўрапейскімі кіраўнікамі і спікерамі, змогуць абмяняцца ідэямі з аднагодкамі па пошуку інавацыйных рашэнняў актуальных праблем моладзі.
Запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў з 28 краін Еўразвязу, Ліхтэнштэйна, Швейцарыі, Сан-Марына, Княства Манака, Нарвегіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Албаніі, Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія, Чарнагорыі, Сербіі, Андоры, Турцыі, Ізраіля, Іарданіі, Палестыны, Лівана, Лівіі, Сірыі, Егіпта, Туніса, Алжыру, Марока.
Падаваць заяўкi на ўдзел можна толькі групай (не менш за 10 удзельнікаў) - кiраўнiк групы мусіць быць не маладзей за 18 гадоў. Удзельнiкi самi аплочваюць праезд, пражыванне i харчаванне. Дэдлайн - 31 снежня 2015 года цi да таго часу, калi будуць атрыманы 7 тыс. заявак. Каб зарэгістраваць групу, калі ласка, націсніце сюды.
Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - тут.
EYE2016 TeaserRegistrations are now open! http://eye2016.eu
Posted by European Youth Event on Tuesday, 6 October 2015
Паводле NGO.by, EuroParl.Europa.eu.