Еўрапейскі летнік у Грузіі для падлеткаў 14-18 гадоў
пят, 2018-05-04 14:14
Нацыянальны цэнтр The Children and Youth National Center пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі арганізоўвае міжнародны еўрапейскі лагер 2018 у Грузіі 9-29 жніўня. Еўрапейскі летні лагер - падрыхтоўчы курс для патэнцыйных студэнтаў з краін Усходняга партнёрства і іншых зацікаўленых кандыдатаў з ЕС. Летні лагер - частка шырокай рэгіянальнай праграмы, якая накіравана на патрэбы моладзі, у цэнтры праграмы - сярэднюю адукацыю. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Заяўкі прымаюцца да 18 траўня 2018.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- заяўкі прымаюцца ад грамадзян краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і грамадзян краін ЕС;
- узроставае абмежаванне: 14 - 18 гадоў;
- моладзевыя лідары, актыўныя моладзевыя валанцёры, матываваная моладзь;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- павінны цікавіцца тэматыкай ЕС і мець жаданне прывесці дадому вопыт;
- выдатныя міжасобасныя адносіны.
Заяўка падаецца анлайн разам з дакументамі:
- рэкамендацыйны ліст ад настаўніка ці выкладчыка адукацыйнай установы;
- падпісанае пагадненне з правіламі;
- скан замежпаспарта;
- сертыфікат, які пацвярджае веданне англійскай мовы (не абавязкова);
- міжнародная страхоўка і медагляд.
Крыніца: drive.google.com