Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі пачынае набор на праграму «Глабальная грамадзянскасць»

Праграма «Глабальная грамадзянскасць» (5 сакавіка – 28 кастрычніка 2018 года) ад Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі. Прэзентацыя праграмы адбудзецца 20 лютага (19:00, Imaguru Startup Hub). Праграма таксама прадугледжвае распрацоўку студэнт_камі праектных ініцыятыў: аўтар_кі лепшых праектаў атрымаюць фінансаванне на іх рэалізацыю. Навучанне бясплатнае. Арганізацыйны ўнёсак для студэнтаў і студэнтак вочнай формы навучання — 75 BYN. Дэдлайн падачы заявак на навучанне — 27 лютага 2018 года.

Расходы на праезд аплачваюцца студэнтамі і студэнткамі дыстанцыйнай формы навучання самастойна. Арганізатары праграмы забяспечваюць пражыванне (2 ночы) і харчаванне (абеды) студэнтаў і студэнтак дыстанцыйнай формы навучання падчас вочных сесій у Мінску.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы даведаюцца:

  • якім чынам міжнароднае права ўплывае на сацыяльныя працэсы, якія праходзяць унутры краіны;
  • якім чынам можна і трэба абараняць правы жанчын і што такое «фемінізм»;
  • навучацца разумець эканамічныя і фінансавыя асаблівасці сусветнай эканомікі;
  • разам з выкладчыкамі і выкладчыцамі прааналізуюць карысць і шкоду ўплыву сацыяльных тэхналогій на беларускае грамадства;
  • распачнуць спробу знайсці агульнае вызначэнне дэмакратыі і свабоды ў свеце.
     

Праграма «Глабальная грамадзянскасць» складаецца з шасці адукацыйных курсаў:

«Крызіс міжнароднага права»
Выкладчык: Лявон Марозаў

«Гендар і правы чалавека»
Выкладчыца: Лілія Воліна

«Мастацтва і сацыяльныя змены: як мастацтва змяняе свет»
Выкладчыца: Аліна Дзеравянка

«Сусветная дэмакратыя (гісторыя) і дэмакратычныя каштоўнасці»
«Сацыяльная і техналагічная рэвалюцыя»
Выкладчык: Аляксей Крывалап

«Сусветныя эканамічныя выклікі»
Выкладчык: Антон Залесоўскі


Перыяд навучання:

  • Вочная форма: 5 сакавіка — 28 кастрычніка 2018 года (заняткі 2 разы на тыдзень у буднія дні з 18.30 да 21.20)
  • Дыстанцыйная форма: 16 сакавіка — 28 кастрычнiка 2018 года (занятасць 3-4 гадзіны на тыдзень, вочныя сесіі ў Мінску 16 — 18 сакавіка, 4 — 6 траўня, 26 — 28 кастрычнiка)
  • Вакацыі: 1 ліпеня — 19 жніўня.

 

Праграма складваецца з двух блокаў:

  • адукацыйны блок (5/16 сакавіка — 20 ліпеня)
  • праектны блок (21 чэрвеня — 28 кастрычніка).

 

Пры адборы заявак асаблівая ўвага надаецца матываванасці і гатоўнасці распрацоўваць праектную ініцыятыву.
 

Крыніца: eclab.by