Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі аб'яўляе набор​ студэнтак на курсы гендарнага модуля

Гендарны модуль уключае ў сябе адукацыйныя курсы, публічныя лекцыі для шырокай аўдыторыі і практычныя воркшопы. Яго ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, якія змены адбыліся ў палітыцы, мастацтве, уяўленнях пра сэксуальнасць у сувязі з трансфармацыяй гендарных адносін у XX-XXI стагоддзях. Практычныя воркшопы пазнаёмяць з арганізацыямі і ініцыятывамі, якія працуюць з гендарнымі тэмамі ў Беларусі. Пачатак першага курса модуля – 23 кастрычніка, запіс на першы курс модуля адкрыты па 20 кастрычніка.

Праходжанне ўсіх курсаў модуля дазволіць студэнтам і студэнткам вывучыць асновы гендарнай тэорыі і навучыцца аналізаваць сучасную беларускую рэчаіснасць з пункту гледжання гендарнага падыходу.

23 – 28 кастрычніка (інтэнсіўны курс)

курс «Гендар, сэксуальнасць, раса: сучасныя маральныя панікі»

лектарка: Галіна Ярманіва (Украіна)

31 кастрычніка – 12 снежня

курс «Фемінісцкая тэорыя візуальнасці: мастацтва, улада, нарматыўнасць»

лектарка: Таня Сецко

10 лістапада – 16 снежня

курс «Фемінісцкае і гендарнае вымярэнне палітычнага»

лектар: Уладзіслаў Іваноў

27 лістапада – 2 снежня (інтэнсіўны курс)

курс «Гендар і кінематограф: практыка-тэарэтычны курс»

лектарка: Маша Гадаванная

Гендарны модуль дазваляе выбраць адну з дзвюх формаў навучання: у якасці слухач_кі курсаў і ў якасці студэнт_кі.

Фармат «слухач_ка»: наведванне лекцый і воркшопаў без праверкі выніковых заданняў выкладчыцамі і выкладчыкамі модуля і выстаўлення адзнак за працы. Таксама слухач_кі не атрымліваюць сертыфікат па заканчэнні навучання. Навучанне бясплатнае.

Фармат «студэнт_ка»: Наведванне лекцый і воркшопаў і актыўная камунікацыя з выкладчыкамі і выкладчыцамі модуля на працягу ўсяго навучання, індывідуальнае абмеркаванне ўсіх прамежкавых і выніковых заданняў. Пры ўмове праходжання 4 курсаў модуля і атрымання па іх станоўчых адзнак студэнты і студэнткі пры жаданні атрымліваюць сертыфікат. Кошт сертыфіката: 95 BYN. Для студэнтаў і студэнтак вочных аддзяленняў беларускіх ВНУ – зніжка на атрыманне сертыфіката 30%.

Крыніца: eclab.by