Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт шукае рэктара (Літва)

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс) шукае рэктара.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- доктарская (PhD) ці эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай галіне; мінімум 15 год досведу выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні;

- мінімум 5 год досведу працы на высокай кіруючай пасаде ў галіне вышэйшай адукацыі (пераважна ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук);

- адпаведны досвед у галіне міжнароднага ўніверсітэцкага супрацоўніцтва;

- досвед працы са структурамі Еўразвязу, добрае веданне спецыфікі супрацоўніцтва ў еўрапейскай супольнасці ўніверсітэтаў;

- вольнае валоданне ангельскай мовай (валоданне беларускай і/альбо рускай мовай улічваецца як станоўчы фактар);

- пажадана веданне мясцовага/рэгіянальнага сацыякультурніцкага кантэксту і/альбо досвед універсітэцкай працы ў постсавецкім рэгіёне (ва Усходняй Еўропе ці краінах Балтыі);

- лідарскія якасці;

- разуменне важнасці менеджменту фінансаў і рызык;

- навыкі пасярэдніцтва для шчыльнай працы ўніверсітэта з донарамі ўніверсітэта з прыватных і дзяржаўных структур;

- інш.

У працоўныя абавязкі ўваходзіць стварэнне і развіццё працоўнай сеткі кантактаў універсітэта па-за межамі рэгіёна і ўнутры рэгіёна, распрацоўка разам з акадэмічным персаналам новых навучальных праграм і ўмацаванне міжнароднай акадэмічнай мадэлі, матываванне шматнацыянальнай каманды ўніверсітэта, інш.

Вітаюцца наступныя якасці кандыдата/кандыдаткі: дыпламатычнасць і пачуццё крытычнасці, моцны і натхняльны характар, крэатыўнасць і гатоўнасць да інавацый, бачанне неабходнасці глыбінных сацыяльных трансфармацый, успрымальнасць да прапаноў і ідэй іншых людзей, разуменне матывацыі іншых людзей, здольнасць пераконваць праз пераадоленне супрацьстаяння, інш.

Кандыдаты мусяць адправіць ліст-заяўку на е-мэйл: [email protected]. У лісце неабходна пазначыць, чаму менавіта Вы адпавядаеце пазначаным патрабаванням, заяўленым характарыстыкам ды сферы адказнасці.

Заяўка мусіць уключаць:

- жыццярыс (са спісам акадэмічных публікацый і/альбо навуковых дасягненняў);

- афіцыйныя дакументы (копіі), якія пацвярджаюць наяўнасць у кандыдата найвышэйшай з атрыманых ім/ёй навуковых ступеняў;

- кантакты (е-мэйл, тэлефонны нумар) 5 асоб, якія з'яўляюцца прафесіяналамі і рэкамендуюць кандыдата.

Дэдлайн падачы заяўкі - апоўдні (па вільнюсскім часе) 30 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле EHU.lt