Еўрапейскі форум моладзі Alpbach

Кожны год 700 студэнтаў і студэнтак з 90 розных краін прымаюць удзел у Еўрапейскім форуме Alpbach (Аўстрыя). У 2019 годзе тэма форуму - свабода і бяспека. Арганізатары падаюць базавую стыпендыю - 1400€ на ўвесь перыяд мерапрыемствы. Таксама ёсць магчымасць атрымаць дадатковую пенсію (residence scholarship) на аплату пражывання (30€/дзень) або поўную стыпендыю (full scholarship), якая аплаціць пражыванне (30€/дзень) і таксама харчаванне (17€/дзень). Заяўкі прымаюцца да 29 сакавіка 2019.

У заяўцы ў пункце "subsidy" неабходна ўказаць на нейкую стыпендыю вы прэтэндуеце, растлумачыць сваё фінансавае становішча і загрузіць дакументы, якія пацвярджаюць ваша фінансавае становішча (грант на навучанне, дапамога). Калі ў вас няма магчымасці загрузіць дакументы, проста апішыце сваё фінансавае становішча.

Тыпы стыпендый - basic (аплата кошту рэгістрацыі), residence scholarships (аплата кошту рэгістрацыі і пражывання), і full (аплата кошту рэгістрацыі, пражывання і харчавання).

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прэтэндаваць на стыпендыю могуць кандыдаты, якім яшчэ не споўнілася 30 гадоў;
  • прымаюцца заяўкі ад грамадзян усіх краін і прадстаўнікоў усіх дысцыплін;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Крыніца: alpbach.org