Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) (Нідэрланды) прапануе гранты

Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) (Нідэрланды) прапануе гранты па праграме IDR (The Innovation in Development Reporting Grant Programme). Фінансаванне выдаткоўваецца на асвятленне і падрыхтоўку рэпартажаў інавацыйных формаў па тэмах развіцця.

Праграма мае мэтай павысіць дасведачанасць пра праблемы міжнароднага развіцця і аказаць уплыў на аўдыторыю 9-ці еўрапейскіх краін. Мінімальны памер гранта - 8 тыс. еўра, максімальны - 20 тыс. еўра.

Фінансаванне прызначана на журналісцкія камандзіроўкі і навучальныя вандроўкі (пакрыццё транспарту і пражывання), магчымыя выдаткі на абсталяванне і каманду, збор дадзеных, графічны дызайн і візуалізацыю дадзеных, інш.

Апошні дзень падачы заяўкі - 7 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Арганізатары заклікаюць у заяўцы падзяліцца ідэямі творчых праектаў. Больш інфармацыі - тут.

Паводле Media Neighbourhood.