Еўрапейская валанцёрская служба: Трэнінг SOHO ў Боне (Германія)
сер, 2015-05-20 17:31
14-18 кастрычніка 2015 ў Боне (Германія) пройдзе трэнінг SOHO па падтрымцы ўдзельнікаў Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS).
Мэта трэнінгу - павышэнне якасці валанцёрскіх праектаў праз развіццё кампетэнцый ўдзельнікаў EVS, знаёмства з магчымасцямі праграмы "Erasmus+: Youth in Action".
На трэнінг запрашаюцца асобы, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі падтрымкі валанцёраў EVS: іх прыёму, адпраўкі, каардынацыі.
Дэдлайн - 31 траўня 2015 года. Падаць заяўку можна тут. Падрабязная інфармацыя пра праграму трэнінгу - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на электронны адрас: [email protected] (Karin Schulz).
Паводле NGO.by.