Еўрапейская стыпендыяльная праграма для маладых беларусаў ESSYB
Еўрапейская стыпендыяльная праграма для маладых беларусаў (ESSYB) прапануе стыпендыі для навучання беларусаў ва ўніверсітэтах Еўразвязу. Конкурс ESSYB прапануе 30 стыпендый для грамадзян Беларусі, якія жадаюць атрымаць паслядыпломную адукацыю ў Еўропе, пачынаючы з 2015-2016 навучальнага года.
Задумкай праграммы ESSYB дэкларуецца ўмацаванне асновы для будучага дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства праз наданне пакаленню маладых беларусаў доступу да вышэйшай адукацыі, атрыманне якой ажыццяўляецца без ідэалагічнай перадузятасці і ў адпаведнасці з міжнароднымі акадэмічнымі стандартамі. Чакаецца, што стыпендыяты пасля заканчэння вучобы вернуцца ў Беларусь і змогуць унесці істотны ўклад у мадэрнізацыю краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь,
- узрост ад 18 да 30 гадоў,
- пацвержданне папярэдняй адукацыі,
- магчымасць вучыцца на англійскай ці іншай мове (паводле выбару),
- кандыдат не павінен быць ранейшым стыпендыятам ESSYB ці OESS.
Кандыдаты могуць падаць заяўкі з 11.00 (GMT+2) 17-га лістапада да 17.00 (GMT+2) 11-га снежня 2014 года праз сайт.
Паводле Generation.by.