Еўрапейская палітыка суседства: Летняя праграма PhD

Каледж Еўропы запрашае ў летнюю школу PhD "Еўрапейская палітыка суседства пад ціскам: Еўразвяз і Ўсходняе і Паўднёвае суседства". Школа ладзіцца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам па вывучэнні еўрапейскай палітыкі і грамадства ва Ўніверсітэце імя Бэн-Гурыёна і Фондам імя Конрада Адэнаўэра.

Навучанне пройдзе ў кампусе Каледжу Еўропы ў Натоліне (Варшава), ва Ўніверсітэце імя Бэн-Гурыёна ў горадзе Беэр-Шэва (Ізраіль) і офісах Фонду імя Конрада Адэнаўэра ў Іерусаліме (Ізраіль) і горадзе Рамалах (Палестынская аўтаномія).

Дэдлайн падачы заявак - 10 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

Паводле Coleurope.eu.