Еўрапейскае партнёрства пад напружаннем: Канферэнцыя ў Румыніі

20-21 траўня 2016 года Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Ясскага ўніверсітэта (Румынія) ладзіць міжнародную канферэнцыю "Ўсходняе партнёрства пад напружаннем - час для пераасэнсавання?". Мерапрыемства прысвечана апошнім падзеям у рэгіёне Ўсходняга партнёрства ў галіне палітыкі, эканомікі, бяспекі. У канферэнцыі возьмуць удзел Радаслаў Сікорскі (былы міністр замежных спраў Польшчы), Грант Кастанян (Цэнтр еўрапейскіх сацыяльна-палітычных даследаванняў, Брусель), Рычард Саква (Кентскі ўніверсітэт, Брытанія), інш.

На канферэнцыю запрашаюцца дактаранты, даследчыкі, грамадзянскія актывісты, лідары НДА, кансультанты і да т.п. Для абмежаванай колькасці гасцей прадугледжаны бясплатны ўдзел, фінансаванне пражывання і дарожных выдаткаў.

Скрайні тэрмін падачы заявак - 29 лютага 2016 года. Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды.

Дадатковая інфармацыя - тут.

 

Паводле CulturePartnership.eu.