Еўрапейскае касмічнае агенцтва: Рэзідэнцкая праграма для творцаў (Нідэрланды-Аўстрыя)
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) сумесна з цэнтрам "АRS-Электроніка" запрашае творцаў на рэзідэнцкую праграму, прысвечаную мастацтву і навуцы. Праграма ўключае два этапы: у Нордвейку (Нідэрланды) і ў Лінцы (Аўстрыя). Арганізатары прапануюць мастакам прапанаваць інавацыйныя канцэпцыі і ідэі, якія датычацца мастацтва і тэхналогіі. Разглядаюцца прапановы ў галіне інтэрактыўнага мастацтва, электроннай музыкі, кампутарнай анімацыі, лічбавых супольнасцей і сацыяльных медыя, перформансу і харэаграфіі, лічбавага дызайну.
Кандыдаты мусяць даслаць сціслае відэа-аповед пра сябе і тое, што плануецца даследаваць падчас рэзідэнцкае праграмы, а таксама прадставіць канцэпт мастацкай працы, якую маюць намер у выніку зрабіць.
Дэдлайн - 20 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле ESA.int.