Еўракэмп 2015: Валанцёрская праграма ў Германіі

У жніўні ў Германіі пройдзе моладзевы летнік "Еўракэмп 2015". Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-25 гадоў. Валоданне нямецкай мовай ёсць абавязковым.

Праграма летніку ўключае практыку замежных моў, удзел у культурніцкіх мерапрыемствах, міжкультурны абмен.

Арганізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне, культурніцкую праграму, а таксама часткова кампенсуюць выдаткі на праезд.

Дэдлайн - 19 траўня 2015 года. Кандыдатам неабходна зарэгістравацца анлайн на гэтай старонцы. З праграмай летніка можна азнаёміцца тут.

 

Паводле Adukacyja.info.