Еўракамісія: Фотаконкурс Еўропа ў маім рэгіёне
чцв, 2016-05-26 16:25
Еўракамісія запрашае ўсіх ахвочых узяць удзел у фотаконкурсе "Еўропа ў маім рэгіёне" і з дапамогай здымкаў распавесці, якім чынам еўрапейскія інвестыцыі выкарыстоўваюцца там, дзе вы пражываеце, працуеце альбо вандруеце. Прыз конкурсу - семінар па фатаграфіі ў Бруселі і вандроўка на дваіх у Брусель з 10-га па 13-га кастрычніка 2016 года.
Каб удзельнічаць у конкурсе, сфатаграфуйце праект, які фундуецца за сродкі Еўразвязу (з інфармацыя пра фінансаванне і сцягам ЕС на выяве).
Кандыдаты мусяць даслаць на конкурс максімум 3 фотаздымкі. Увага! Неабходна, каб сцяг ЕС і інфармацыя пра фінансаванне на фота выглядалі выразна.
Дэдлайн - 28 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле European Commission.