ЕўраБеларусь: Семінар па грамадскіх сувязях і GR (Мінск)

7-8 красавіка 2016 года ў Мінску кансорцыум "ЕўраБеларусь" ладзіць для прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў семінар па грамадскіх сувязях і працы са СМІ, узаемадзеянні з бізнесам і з дзяржаўнымі структурамі.

Тэматычныя блокі семінару "Грамадскія сувязі як рэсурс ўмацавання ролі і ўплыву арганізацый грамадзянскай супольнасці. Узаемадзеянне са СМІ, бізнэсам, дзяржавай і грамадствам":

 

  • Недзяржаўныя арганізацыі і СМІ: наладжванне працы са сродкамі масавай інфармацыі (стварэнне пула, ньюсмэйкерства, інфармацыйная рассылка); тыпы камунікацыі са СМІ (НДА як аб'ект цікавасці для СМІ ў якасці эксперта і г.д.); камунікацыйная дзейнасць у межах асобнага праекта і інш.
  • Бізнэс і некамерцыйныя арганізацыі, эфектыўныя спосабы узаемадзеяння: стварэнне й развіццё "праектаў" для бізнесу, пошук партнёраў у бізнес-асяроддзі (камунікацыя з бізнес-супольнасцю, стратэгіі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і сумесная рэалізацыя КСА-праектаў).
  • Узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады (GR) для НДА: кампентэнцыі GR-спецыяліста, каналы й метады камунікацыі, этычныя аспекты, спецыфіка GR у Беларусі для "трэцяга" сектара, GR і лабізм (сусветная практыка і прыклады ў Беларусі), прыёмы ўцягвання зацікаўленых бакоў, статус канструктыўнага партнёра й апанента (тэхналогіі "сыходу" з камунікатыўных "тупікоў") і г.д.

 

Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве (праезд, харчаванне, пражыванне). Анлайн-рэгістрацыя ажыццяўляецца да 31 сакавіка 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная.

 

Паводле EuroBelarus.info.