ЕС/Рада Еўропы: Конкурс праектаў электроннага ўдзелу моладзі (Усходняе партнёрства)
Еўразвяз і Рада Еўропы ладзяць конкурс праектаў па электронным (лічбавым) удзеле моладзі. Мэта конкурсу - палегчыць зваротную сувязь паміж моладдзю і тымі, хто прымае рашэнні. Конкурс арганізаваны для ўдзельнікаў з краін "Усходняга партнёрства". У прыватнасці, запрашаюцца і кандыдаты з Беларусі.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць моладзевыя, грамадзянскія арганізацыі, прадстаўнікі дзяржаўных адміністрацый. Журы падтрымае 10 лепшых праектаў - памер фінансавай падтрымкі кожнага складзе 10 тыс. еўра.
Прапанаваныя праекты мусяць пасаваць да вэбплатформы і мабільных прылад і ствараць сапраўдную сувязь у працэсе прыняцця рашэнняў паміж маладымі ўдзельнікамі і ўладамі.
Дэдлайн - 31 снежня 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле ENPI-info.eu