ЕС выдаткоўвае 37 млн. еўра для актывізацыі эканамічнага развіцця і ўмацавання жыццёўстойлівасці ў краінах Усходняга партнёрства

 

Еўразвяз выдаткоўвае 37 млн. еўра для актывізацыі эканамічнага развіцця і ўмацавання жыццяўстойлівасці ў краінах "Усходняга партнёрства".

ЕС прафінансуе 5 ініцыятыў па падтрымцы моладзі, малога і сярэдняга бізнесу, бяспекі на моры і кіраванні межамі.

Сярод іх:

- EU4Youth (бюджэт 20 млн. еўра) - па падрыхтоўцы моладзі да працаўладкавання, развіцці прадпрымальніцкіх якасцей, заахвочванні стыпендыяльных праграм, падтрымцы дыялогу па палітычных пытаннях, грантавай падтрымцы;

- інтэграцыя малых і сярэдніх прадпрыемстваў у нацыянальныя і сусветныя працэсы стварэння дадатковай вартасці (6 млн. еўра) - па спрашчэнні доступу да новых рынкаў, спрыянні эканамічнаму развіццю;

- укараненне аўтаматычнай "разумнай" сістэмы відэакантролю на аўтапункце пропуску "Новая Гута - Новыя Ярылавічы" на мяжы Беларусі і Ўкраіны (0,8 млн. еўра) - па скарачэнні часу выканання працэдур мытнага і памежнага кантролю, умацаванні патэнцыялу краін па прадухіленні і супрацьдзеянні транспамежнай злачыннасці;

- Інструмент еўрапейскага суседства - глабальнае асігнаванне 2016 года (6,5 млн. еўра) - па падтрымцы праектаў, якія рэалізуюцца ў краінах "Усходняга партнёрства", па падрыхтоўцы, маніторынгу, правядзенні мерапрыемстваў у развіцці праграм, на інфармацыйна-камунікацыйныя мерапрыемствы;

- бяспека на моры, ахова і абарона марскога асяроддзя ў рэгіёнах Чорнага і Каспійскага мора (4 млн. еўра) - падтрымка намаганняў краін-партнёраў па выкананні адпаведных нормаў міжнароднага права, змяненні патрабаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам ЕС, паляпшэнні паказчыкаў, па паляпшэнні бяспекі марскога транспарту.

Падрабязнасці - тут.

 

Крыніца: Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі