Эразмус+: улетку ў Румынію - дабівацца сваіх правоў

Праграма адбудзецца 9 - 15 ліпеня ў Bodo - Timisoara, Румынія. Запрашаецца атыўная моладзь 18-30 год. Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар. Жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА «Добрая воля»\РГА «Надзея дзецям». Магчымасць камунікацыі на ангельскай мове. Запоўніць анкету трэба да 6 траўня.

Timisoara - еўрапейская сталіца культуры 2021.Удзельнікі і ўдзельніцы зведаюць горад падчас праекта. У праекце прымаюць удзел 6 краін: Гішпанія, Італія, Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Беларусь.

Кароткі змест:

Праект створаны для развіцця камунікацыйных навыкаў моладзі і  навыкаў набыцця грамадскіх сувязяў.

  • Развіццё ведаў у галіне камунікацыі
  • Развіццё здольнасцяў міжасабавай і прафесійнай камунікацыі
  • Развіццё уменняў стварэння матэрыялаў, скіраваных да камунікацыі з грамадскасцю
  • Стварэнне міжкультурнага навучальнага асяроддзя
  • Прадстаўленне праграмы Erasmus +


Крыніца: mihck.info