Эразмус+ у Турцыі: паездка для валанцёраў

Моладзевы абмен «Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?» адбудзецца 18-26 траўня 2018 года ў Турцыі, Мэрсін. Для каго: актыўная моладзь 17-25 год (5 чалавек); адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту. Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар. Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра(вяртаюцца пасля паездкі). Для падачы заявы запоўніць анкету да 10 сакавіка.

Сустрэча прысвечаная развіццю ўменняў выкарыстання сацыяльных медыя, здабыццю навыкаў свядомага і прадуктыўнага карыстання сецівам (інтэрнэтам), навыкам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прынцыпам дэмакратыі. У праекце прымаюць удзел па 6 чалавек з Беларусі, Польшчы, Турцыі, Малдовы, Украіны і Сербіі.

Крытэры адбору:

  • веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;
  • унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)
  • наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)
  • узрост: пяць чалавек 17-25 год, адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.
  • перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00). Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

 

Крыніца: mihck.info