Эразмус+ у Партугаліі: моладзевы абмен «Усе адрозныя - усе роўныя»
У моладзевым абмене «Усе адрозныя - усе роўныя» бяруць удзел 42 маладыя асобы з 6 крінаў Еўропы. Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў сувязі з існаваннем вялікай цыганскай супольнасці ў Albergaria-a-Velha (Партугалія), дзе існуе рызыка дыскрымінацыі ў адносінах да гэтай этнічнай меншасці. Заяўкі прымаюцца анлайн да 25 сакавіка, але пажадана запоўніць анкету да 10 сакавіка 2019.
Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:
- 5 маладзёнаў 16-30 год і аднаго лідара 18+,
- якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,
- валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
- вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
- перавага аддаецца заяўкам, якія былі запоўненыя да 10 сакавіка, а таксама гатовым прымаць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы.
Умовы ўдзелу:
- Выдаткі на дарогу (ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
- рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.
- 20,00€ - праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара (цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).
Праект адбываецца паміж 23-29 чэрвеня 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд). Падрыхтоўчая сустрэча арганізацый (APV) 16-17 красавіка. У ёй павінны ўзяць удзел 2 чалавекі (лідар + 1 удзельнік) ад кожнай групы. Дзе: мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі.
Асноўнай тэмай праекта з'яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі(цамі) нац.меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з'яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з'яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.
Мэты праекта:
- Стварэнне мастоў паміж моладдзю з ліку этнічных меншасцяў і іншых маладых людзей
- Паменшыць дыскрымінацыю, сацыяльныя і культурныя бар'еры;
- Пашырэнне ведаў сярод маладых людзей аб міжкультурнай разнастайнасці;
- Садзейнічаць супрацоўніцтву паміж маладымі людзьмі з розных сацыяльных груп, якія падтрымліваюць сацыяльную інтэграцыю.
Канкрэтныя задачы:
- пашырэнне ведаў аб сацыяльных праблемах і патрэбах моладзі з ліку этнічных меншасцяў;
- прасоўваць новыя метады сацыяльнай інтэграцыі для этнічных меншасцяў праз нефармальную адукацыю;
- папулярызацыя сацыяльных каштоўнасцяў, такіх як талерантнасць і павага да іншых, пасродкам інклюзіўных практык;
- садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі і ўдзелу маладых людзей з этнічныя меншасці ў грамадстве;
- садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу і супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі.
Крыніца: mihck.info