Эразмус+ у Македоніі: правы чалавека
аўт, 2019-03-12 03:57
Двух моладзевых працаўнікоў/ц з Беларусі запрашаюць на міжнародную праграму па правах чалавека для нацыянальных меншасцяў 11-19 траўня 2019 у Македоніі, Струга. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйный унёсак – 30 еўра + 20 еўра аплата за курс. Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка 2019.
Трэнінг мае мэты:
- павысіць дасведчанасць па пытаннях нацыянальных меншасцяў;
- палепшыць адукацыю па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні;
- перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтных дзеянні.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост ад 18 гадоў;
- досвед працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі/цы, моладзевыя лідары/кі, моладзевыя актывісты/кі);
- імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
- валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
- вітаецца – наяўнасць валанцёрскага досведу ў фондзе “Добрая воля” / РГА “Надзея дзецям».
Крыніца: mihck.info